У Беларусі выкрылі карупцыйную схему крымінальнага пасярэдніцтва ў сферы АПК

У Беларусі выкрылі карупцыйную схему крымінальнага пасярэдніцтва ў сферы АПК

У Беларусі выкрылі карупцыйную схему крымінальнага пасярэдніцтва ў сферы аграпрамысловага комплексу. Страты склалі амаль паўмільёна рублёў (каля 250 тысяч долараў). Крымінальную справу распачалі ў дачыненні гендырэктара і начальніка аддзела закупак "Мінаблаграсэрвісу". Артыкул — злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула прычыненне страт у асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 424 КК), інфармуе прэс-служба МУС.

Злачынную схему выкрылі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС і Генпракуратуры. Яны натрапілі на яе падчас маніторынгу выканання сельгаспрадпрыемствамі і мясцовымі органамі ўлады Мінскай вобласці заканадаўства аб закупках пры забеспячэнні палявых працаў падчас палявой кампаніі. На парушэнне закону пайшлі службовыя асобы камерцыйнай структуры і чыноўнікі. Яны рэалізоўвалі па завышаным кошце таварна-матэрыяльныя каштоўнасці "насуперак інтарэсам сельгаспрадпрыемстваў". Два кіраўнікі "Мінаблаграсэрвісу" сістэматычна арганізоўвалі закупку запчастак да сельскагаспадарчай тэхнікі па цэнах, якія да 9 разоў перавышалі цану ў вытворцы ці імпарцёра. Для гэтага выкарыстоўвалася пасярэдніцкая структура.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі