У Беларусі вырасла мінімальная зарплата

Мінімальную зарплату павысілі на 100 рублёў

Мінімальную зарплату павысілі на 100 рублёў / Euroradio

У Беларусі вырасла мінімальная зарплата. З 1 студзеня 2025-га яна складае 726 рублёў. Адпаведную пастанову ў снежні 2024-га падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Папярэдні раз мінімальная зарплата павышалася ў пачатку 2024 года. З 1 студзеня яна складала 626 рублёў. Такім чынам мінімальную зарплату павысілі на 100 рублёў.

Мінімальная зарплата ўжываецца ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы для ўсіх работнікаў, якія заключылі працоўную дамову.

У Еўразійскай эканамічнай камісіі летась заяўлялі, што ў РБ самыя высокія тэмпы росту зарплаты сярод краін ЕАЭС. Пры гэтым яна меншая, чым у Расіі, Казахстане і Арменіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі