Усё па мінімуме: у якой краіне можна пражыць на мінімальную зарплату?

Спойлер: у Беларусі на базавы набор прадуктаў грошай хопіць

Спойлер: у Беларусі на базавы набор прадуктаў грошай хопіць / @rubanau_collage

Як на фоне 67 іншых краінаў свету выглядае мінімальная зарплата, якую атрымліваюць беларусы? Аналітыкі Picodi Беларусь расказалі пра гэта парталу "Беларусы і рынак".

У даследаванні разглядалася стаўка нета, гэта значыць тыя грошы, якія працаўнікі атрымліваюць на рукі. Такое параўнанне аўтары лічаць больш справядлівым, бо розніца паміж валавым і "чыстым" заробкам у залежнасці ад краіны можа складаць як 0%, так і больш за 30% (у Беларусі — 14%).

У большасці краін даследавання (58 з 67) мінімальная заработная плата змянілася са студзеня 2023 году.

Неістотна паднялася зарплата ў работнікаў у Францыі (3,4%), Германіі (2,8%) і Тайландзе (2,4%). А ў такіх краінах як Іспанія, Малайзія і В'етнам урад замарозіў памер мінімальнай зарплаты ці яшчэ не прыняў рашэнні аб яе павышэнні.

Самы высокі рост мінімальнай аплаты працы зафіксаваны ў Аргентыне (138%) і Турцыі (100%), хаця гэта выклікана высокай інфляцыяй у гэтых краінах.

Беларусь у гэтым рэйтынгу заняла 17-е месца: "чысты" мінімальны заробак з 1 студзеня 2024 году роўны 538,4 рубля, што на 13% больш, чым на пачатку 2023 году (476,4 рубля).  
 

На колькі падаражэлі асноўныя прадукты харчавання?

Для дадзенага даследавання аўтары склалі ўмоўны прадуктовы кошык, у які ўвайшлі: хлеб, малако, яйкі, рыс, сыр, мяса, гародніна і садавіна. Спіс гэты даволі сціплы, але прадукты з яго задавальняюць мінімальнае запатрабаванне дарослага чалавека ў пажыўных рэчывах.

Малако (10 літраў) — 20,7 рубля  
Хлеб (10 боханаў) — 18 рублёў  
Рыс (1,5 кг) — 5,58 рубля  
Яйкі (20 шт.) — 6,43 рубля  
Сыр (1 кг) — 19,3 рубля  
Мяса (6 кг) — 100,08 рубля  
Садавіна (6 кг) — 26,7 рубля  
Гародніна (8 кг) — 23,03 рубля

Усё па мінімуме: у якой краіне можна пражыць на мінімальную зарплату?

Агульны кошт такога беднага прадуктовага кошыка ў пачатку 2024 году складае 219,82 рубля (на 6,9% больш, чым год таму). Гэтая сума роўная 40,8% ад мінімальнай зарплаты пасля выплаты падаткаў. У мінулым годзе гэтыя суадносіны складалі 43,1%. Атрымліваецца, што рост мінімальнага заробку ў Беларусі апярэдзіў рост коштаў.


У якой краіне вы (не) пражывяце на мінімальную зарплату?

У кожнага чалавека свае харчовыя звычкі, якія залежаць і ад краіны пражывання, і ад сям'і. Тым не менш аўтары вырашылі параўнаць кошт адных і тых жа прадуктаў у розных краінах і праверыць, які працэнт ад афіцыйнага мінімальнага даходу пойдзе на іх аплату.

Самыя камфортныя суадносіны коштаў базавых прадуктаў да мінімальнай заработнай платы адзначаны ў Вялікабрытаніі, Ірландыі, Галандыі, Аўстраліі, Люксембургу і Новай Зеландыі. У гэтых краінах на прадукты з набору выдаткуем менш за ⅒ мясцовай "мінімалкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі