Навучыся эканоміць — і выжывеш: як беларусы даюць рады выдаткам

Беларусы расказалі, як эканомяць

Беларусы расказалі, як эканомяць / Еўрарадыё

Эканомнасць — вельмі карысны навык. Часта ён дапамагае адкладаць грошы на буйныя пакупкі, а ў Беларусі — яшчэ і проста выжываць.

Еўрарадыё на ўмовах ананімнасці спытала ў звычайных беларусаў, як і на чым яны эканомяць, і даведалася некалькі карысных лайфхакаў.

 

Марына. Мама 

Як кажа мая мама, хочаш зэканоміць — гатуй дома. Ежа мусіць быць сытнай і карыснай, каб хапіла на некалькі дзён і не давялося пастаянна стаяць ля пліты.

У крамах пастаянна праходзяць распродажы і акцыі на пэўныя тавары. Я гэта адсочваю, у тым ліку на сайтах накшталт "усе зніжкі Мінска". Абавязкова трэба мець дысконтныя карты і падпісацца на рассылкі з SMS-паведамленнямі.

Наогул, наведваючы крамы, ужо ведаеш на памяць, дзе які асартымент і цэны. У гэтым сэнсе выбар ёсць на любы кашалёк.

Бытавая хімія. Узаемазамяняльнасць марак вітаецца — часам знаходзіш прадукты нават лепшыя і таннейшыя, чым фірмовыя брэнды.

Адзенне. Вельмі ратуе сэканд-хэнд, асабліва для дзяцей — яны хутка растуць, памеры мяняюцца, пастаянна купляць новае проста нявыгадна. Ну а калі трэба нешта з новага адзення, то ратуюць міжсезонныя распродажы.

Адпачынак. Сёлета цэны на адпачынак былі завоблачнымі, таму ў Турцыю не злёталі. Затое выбраліся ў Беларускі санаторый і выдатна прабавілі час. А што яшчэ трэба? Паляжаць, выспацца, свежае паветра і цішыня. Так, нехта любіць актыўны адпачынак, але мне і ў жыцці руху хапае.

У эканоміі самае галоўнае — гэта жаданне і пазітыўны настрой. Вядома, гэта не для ўсіх, для многіх эканомія — сапраўдная пакута. Такое, напэўна, прыходзіць з досведам.

Так жыве ўвесь свет. Мала каму ўдаецца выдаткоўваць на шырокую нагу.

 

Сяргей. Студэнт

Цяпер я вучуся на першым курсе ўніверсітэта і, хоць пераехаў у Мінск з невялікага горада, пра жыццё тут пакуль магу расказаць няшмат.

Што ў мяне па фінансах за верасень: мама даслала 200 рублёў, яшчэ 100 з капейкамі — гэта стыпендыя, плюс трохі дапамагла бабуля на пачатак навучальнага года. У выніку — 400 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі