Якое кіно будзе на “Бульбамуві” і “Паўночным ззянні”? Стрым з арганізатарамі

Воля Чайкоўская і Януш Гаўрылюк

Воля Чайкоўская і Януш Гаўрылюк / @rubanau_collage

Лістапад — апошні восеньскі месяц, які традыцыйна перагружаны культурнымі падзеямі ў сферы кіно. Нічога не зменіцца і сёлета: пакуль беларусы на радзіме будуць наведваць праўладны фестываль “Лістапад”, эмігранты за мяжой змогуць трапіць адразу на два фестывалі.

Спачатку, з 4 да 21 лістапада, адбудзецца Кінафорум краін Паўночнай Еўропы і Балтыі “Паўночнае ззянне”. Сёлета падзея пройдзе адначасова ў Варшаве, Вільнюсе і Таліне, а таксама анлайн. Затым, з 22 да 24 лістапада, адбудзецца фестываль беларускага кіно “Бульбамуві”, які ўжо чацвёрты год запар праходзіць у варшаўскім кінатэатры “Ілюзіён”.

Якія праблемы сёлета ўзніклі ў арт-менеджараў дзвюх кінападзеяў? Ці атрымліваюць яны падтрымку ад заходніх фондаў у сваіх арганізатарскіх памкненнях? Ці хапіла ім кантэнту ад беларускіх рэжысёраў для складання праграм паказаў? Якія фільмы і падзеі яны рэкамендуюць гледачам абавязкова наведаць?

Пра гэтае і многае іншае мы паразмаўляем з дырэктарам “Бульбамуві” Янушам Гаўрылюком і дырэктаркай “Паўночнага ззяння” Воляй Чайкоўскай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі