“Нас прымусілі змяніцца”: як культавы бар “Банки-Бутылки” пераадкрыўся ў Варшаве
“Банки-Бутылки”
Два дазволы, пакупка касавага апарата і падтрымка мясцовай супольнасці — вось і ўсё, што трэба, каб адкрыць бар у Варшаве. Але ў выпадку Андрэя Жука, уладальніка культавага мінскага бара на Зыбіцкай “Банки-Бутылки”, гэтаму папярэднічалі прымусовае закрыццё бара ў Мінску, затрыманне і эміграцыя.
“Я б вельмі хацеў сумаваць па Мінску, я б вельмі хацеў апынуцца там, бо там ёсць рэчы, якімі я ганаруся, нейкія дробныя рэчы, якія я зрабіў для гэтага горада. На жаль, я не сумую, не ведаю чаму. Я сустракаю тут [у Варшаве. — Рэд.] шматлікіх беларусаў, якія пасля двух-трох гадоў вяртаюцца ў Беларусь. Нехта п’е антыдэпрэсанты, нехта не можа знайсці сябе, нехта мітусіцца паміж рознымі краінамі. У нас такой праблемы няма, і я нават сам не разумею, добра гэта ці не — не сумаваць па Мінску”, — дзеліцца Андрэй Жук.
Еўрарадыё паразмаўляла з ім, а таксама са спявячкай Мэрыем Герасіменка, якая ў Варшаве стала саўладальніцай новага бара.
Што змянілася ў эміграцыі? Чаму героі не сумуюць па Мінску? Што можна зрабіць на месцы Акрэсціна? Пра гэта і іншае — у нашым рэпартажы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.