Памёр перакладчык "Калевалы" Якуб Лапатка
Якуб Лапатка
Ва ўзросце 80 гадоў у Хельсінкі 30 снежня памёр перакладчык на беларускую з фінскай, іспанскай, англійскай, французскай, лацінскай ды іншых моваў Якуб Лапатка. Пра гэта піша "Наша Ніва".
Да самай смерці ён працаваў над беларускім перакладам славутага іспанскага эпаса "Песня пра Сіда".
Бадай самай вядомай яго працай стаў пераклад фінскага эпаса "Калевала". Новае выданне перакладу "Калевалы" акурат цяпер рыхтуецца ў Мінску.
Якуб Лапатка прымаў чынны ўдзел у беларускім грамадскім і сацыяльным жыцці эпоха канца СССР і пачатку Незалежнасці. У 1991 годзе ён, быўшы тады дэпутатам Наваполацкага гарсавета, пасля паразы маскоўскага путчу зайшоў у кабінет першага сакратара гаркама Кампартыі БССР Алега Захаранкі і папрасіў яго пакінуць памяшканне. Пасля гэтага Лапатка ўласнаручна апячатаў кабінет.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.