Базавая велічыня ў Беларусі складае ўжо 42 рублі

Папярэдні раз базавая велічыня змянялася год таму

Папярэдні раз базавая велічыня змянялася год таму

Памер базавай велічыні з 1 студзеня 2025 года складае 42 рублі. Яна вырасла на 2 рублі. Адпаведную пастанову яшчэ восенню падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Папярэдні раз базавая велічыня змянялася год таму: 1 студзеня 2024-га яна вырасла з 37 да 40 рублёў. На гэтым узроўні яна пратрымалася ўвесь год.

У базавых велічынях разлічваецца памер дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў ды іншых выплат.

Базавая велічыня ў Беларусі складае ўжо 42 рублі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі