У Магілёве прайшоў "чэмпіянат па кіданні валёнка"
Кіданне валёнка
2 студзеня ў Магілёве ў адным з гарадскіх паркаў прайшоў "чэмпіянат па кіданні валёнка" (арганізатары яго назвалі "першым адкрытым"). Ён сабраў некалькі дзясяткаў удзельнікаў. Пераможцаў вызначалі ў трох катэгорыях: дзіцячай (да 10 гадоў), юнацкай (да 17 гадоў) і дарослай. Спачатку ў адборы вызначылі найлепшых, і ўжо па 5 чалавек разыгрывалі ўзнагароды (памятныя дыпломы, медалі і кубкі).
10-гадовы хлопчык закінуў валёнак аж на 18 метраў. Ён прызнаўся, што займаецца гандболам і "прывык кідаць мяч". Жанчыны кідалі валёнак больш чым на 20 метраў, а мужчыны — за 30.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.