Пашырылі спіс лекаў, цэны на якія рэгулюе дзяржава

Лекі, ілюстрацыйнае фота

Лекі, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У Беларусі пашырылі спіс лекавых сродкаў, цэны на якія рэгулююцца дзяржавай. Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў.

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 сакавіка 2025 года.

У абноўлены спіс ўвайшлі 54 найменні — гэта на 17 пазіцый болей, чым было ў папярэднім варыянце. У пералік лекаў, кошт якіх вызначаецца праз спецыяльную рэгістрацыю, дадалі такія прэпараты, як дыклафенак, мельдоній, азітраміцын, амаксіцылін, цэфтрыяксон, флуканазол і г. д.

Уключэнне новых прэпаратаў у гэты спіс азначае, што цэны на іх трэба будзе папярэдне ўзгадняць з дзяржаўнымі органамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі