У 100 гадоў памёр 39-ы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр
Джымі Картэр
У 100 гадоў памёр 39-ы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр. Ён, як кандыдат ад дэмакратаў, выйграў прэзідэнцкія выбары ў 1976-м. А ў 1980-м прайграў выбары рэспубліканцу Рональду Рэйгану. Пасля гэтага заснаваў Цэнтр Картэра, займаўся грамадскай дзейнасцю. У 2002 годзе Джымі Картэр атрымаў Нобелеўскую прэмію міру "за намаганні па мірным уладжванні канфліктаў ва ўсім свеце і барацьбу за правы чалавека".
Вядома, што ў 2015 годзе ў былога прэзідэнта дыягнаставалі анкалагічнае захворванне і ён працяглы час праходзіў курс лячэння.
Джымі Картэр быў самым доўгажывучым прэзідэнтам у гісторыі Злучаных Штатаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.