Вікторыя Азаранка на турніры ў Брысбене прайграла 44-й ракетцы свету

Вікторыя Азаранка на турніры ў Брысбене

Вікторыя Азаранка на турніры ў Брысбене / Wide World of Sports

На тэнісным турніры WTA у Брысбене беларуска Вікторыя Азаранка (20-я ў сусветным рэйтынгу) прайграла ў матчы 1/8 фіналу — 4:6, 4:6.

Саперніцай нашай тэнісісткі была Марыя Баўзкова з Чэхіі (44-я ракетка свету). Іх гульня працягвалася 2 гадзіны 1 хвіліну.

Падчас гульні ў Азаранка ўзнікла праблема з каленам — спатрэбілася дапамога.

Напярэдадні беларуская тэнісістка ў трох сэтах абыграла аўстралійку Маю Джойнт — 6:7, 6:2, 6:4.

Сёння за выхад у чвэрцьфінал яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка будзе спаборнічаць з Юліяй Пуцінцавай з Казахстана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі