Акцыяніст Аляксей Кузьміч выдаў кнігу пра свае прыгоды на чужыне

Акцыяніст выдаў кнігу ў Вільні

Акцыяніст выдаў кнігу ў Вільні / facebook.com/kuzmich.alexei

Беларускі акцыяніст Аляксей Кузьміч выдаў кнігу пра свае прыгоды ў апошнія тры гады на чужыне. Яна мае назву "Транзітны дзённік" і пабачыла свет у Вільні.

"Магчыма, хтосьці назаве тое, чым я займаюся, не мастацтвам. Беззаконнем, хуліганствам або тэрорам, піша Кузьміч у Facebook. — Дзеянне адбываецца ў часы міграцый і войнаў. Палітычныя, грамадскія і культурныя артэрыі Беларусі перарэзаныя. Тысячы людзей у турмах. Па свеце ж мільёны, для каго адарванасць ад зямлі, бязважкасць, чаканне сталі штодзённасцю... Гэтая кніга — гульня адной з транзітных пясчынак".

Аляксей Кузьміч правёў шэраг скандальных перформансаў у Беларусі, у тым ліку з палітычным падтэкстам. У РБ на яго распачалі крымінальную справу. Мастак з'ехаў за мяжу (але вяртаўся, і яго давялося эвакуяваць), але і ў Францыі зладзіў некалькі перформансаў. Сёлета ён спрабаваў раскапаць магілу славутага мастака Ван Гога, за што быў затрыманы паліцыяй. Суд пакараў Кузьміча штрафам. Яму пагражала дэпартацыя ў РБ, і ён пратэставаў з дапамогай галадоўкі. Пасля было затрыманне ў Францыі за перформанс "Апладненне".

Кузьміч атрымаў палітычны прытулак у Польшчы.

Акцыяніст Аляксей Кузьміч выдаў кнігу пра свае прыгоды на чужыне
facebook.com/kuzmich.alexei
Акцыяніст Аляксей Кузьміч выдаў кнігу пра свае прыгоды на чужыне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі