Афіцыйна названая дата адкрыцця Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску
Стадыён на вуліцы Ванеева адкрыюць да гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны
Міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук заявіў, што новы футбольны стадыён, будаўніцтва якога амаль завершылі кітайскія падрадчыкі, афіцыйна адкрыюць да святкавання 9 мая 2025 года.
Будаўніцтва Нацыянальнага стадыёна ў Мінску пачалося летам 2020 года. Кітай выдзеліў на праект $240 мільёнаў, пазней павялічыўшы суму да $292 мільёнаў. Акрамя стадыёна, на гэтыя грошы ў сталіцы быў пабудаваны басейн міжнароднага класа.
33-тысячная арэна размяшчаецца побач з легендарным стадыёнам «Трактар» на вуліцы Ванеева. Паводле слоў беларускіх чыноўнікаў, стадыён адпавядае ўсім патрабаванням ФІФА і УЕФА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.