Рэканструкцыя стадыёна "Трактар" практычна завершана — "Мінскбуд"

Стадыён "Трактар" пасля рэканструкцыі

Стадыён "Трактар" пасля рэканструкцыі / t.me/minskstroybelarus/

Рэканструкцыя стадыёна "Трактар" у беларускай сталіцы "практычна завершана", паведамляе "Мінскбуд". Будаўнікам засталося змантаваць электроннае табло, і пасля гэтага абноўлены стадыён "будзе гатовы да правядзення футбольных матчаў". Яны сцвярджаюць, што там "умовы створаны выдатныя".

Асноўнае футбольнае поле з натуральным пакрыццём на стадыёне засталося ранейшым. На ім усталявалі новыя брамы, вуглавыя сцяжкі і дрэнажную сістэму па контуры. Для трэніровак цяпер ёсць два міні-палі са штучным пакрыццём. На трыбунах з'явіліся яркія сядзенні і агароджа, новыя закрытыя каментатарскія кабіны, змантаваныя новыя асвятляльныя мачты. Была выканана поўная перапланіроўка падтрыбунных памяшканняў стадыёна.

У "Мінскбудзе" кажуць, што ўжо добраўпарадкавалі тэрыторыю каля "Трактара". Што да электроннага табло, то працы плануюць скончыць на гэтым тыдні.

Побач з "Трактарам" будуецца Нацыянальны футбольны стадыён. Яго трыбуны змесцяць 33 тысячы заўзятараў (на "Трактары" — больш за 17 тысяч).

Рэканструкцыя стадыёна "Трактар" практычна завершана — "Мінскбуд"
Рэканструкцыя стадыёна "Трактар" практычна завершана — "Мінскбуд"
Рэканструкцыя стадыёна "Трактар" практычна завершана — "Мінскбуд"
Рэканструкцыя стадыёна "Трактар" практычна завершана — "Мінскбуд"
Рэканструкцыя стадыёна "Трактар" практычна завершана — "Мінскбуд"
Рэканструкцыя стадыёна "Трактар" практычна завершана — "Мінскбуд"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі