Польшча плануе завяршыць умацаванне мяжы з Беларуссю

Беларуска-польская мяжа

Беларуска-польская мяжа / x.com/Straz_Graniczna

Польшча плануе завяршыць умацаванне мяжы з Беларуссю. Пра гэта ў  інтэрв“ю брытанскаму выданню Financial Times расказаў намеснік міністра ўнутраных спраў Мацей Душчык.

Умацаванне мяжы з Беларуссю абыйдзецца Польшчы ў 610 мільёнаў долараў. Са слоў Душчыка, Варшава “мае намер завяршыць будаўніцтва памежнай загароды і закрыць мяжу з Беларуссю да наступнага лета”, гэта дазволіць “спыніць прыток мігрантаў”.

Паводле чыноўніка, гэта адбудзецца ў сярэдзіне 2025 года. У выніку сітуацыя на мяжы “будзе максімальна набліжаная да 100-адсоткавай бяспекі”.

Акрамя таго, Мацей Душчык анансаваў будаўніцтва дарогі ў памежжы “найбліжэйшымі месяцамі”. Гэта “дазволіць польскім войскам хутчэй рэагаваць на магчымыя парушэнні бяспекі”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі