Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі лідара КХЛ

"Дынама" — "Лакаматыў"

"Дынама" — "Лакаматыў" / t.me/olympicteamby/

Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі лідара КХЛ — "Лакаматыў" з Яраслаўля — 4:1 (2:1, 1:0, 1:0). Шайбы ў гаспадароў пляцоўкі закінулі Віталь Пінчук (14-я хвіліна), Джордан Грос (18, 31) і Ягор Борыкаў (46).

Беларускі клуб займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі. У яго 49 ачкоў пасля 40 гульняў.

Наступны паядынак мінчукі правядуць 4 студзеня ў гасцях з "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі