У Беларусі пачынаецца невялікае пахаладанне
Світанак у Брэсце
У пятніцу, 3 студзеня, у Беларусі месцамі прагназуецца дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобных участках дарог. Уначы на ўсходзе будзе вецер з парывамі да 15-18 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да -6 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад -3 да +2. Невялікае пахаладанне захаваецца і ў выходныя дні. У суботу амаль па ўсёй краіне чакаецца кароткачасовы снег, месцамі — завіруха. Уначы будзе 2-7 градусаў марозу, удзень — ад 0 да -4. У нядзелю ў дзённыя гадзіны снег пройдзе амаль па ўсёй Беларусі. У начныя гадзіны прагназуецца ад -2 да -9, удзень — ад 0 да -5.
На наступным тыдні зноў пацяплее.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.