Сёлета Польшча выдала беларусам каля 9 тысяч "карт паляка"
Беларусам усё складаней пацвярджаць свае "польскія карані"
У 2024 годзе Польшча выдала беларусам каля дзевяці тысяч "карт паляка". Пра гэта @mediazona_by распавялі ў польскім МЗС.
"Карта паляка" пацвярджае роднасную і культурную сувязь замежніка з Польшчай. Таксама яна дае шэраг пераваг у гэтай краіне. Гэта і атрыманне нацыянальнай візы, і адсутнасць неабходнасці атрымліваць дадатковыя дазволы пры працаўладкаванні, і спрошчаны працэс атрымання віду на жыхарства, польскага грамадзянства.
"Карта паляка" раздражняе рэжым Лукашэнкі, які пасля 2020-га прымушаў пад пагрозай пакарання інфармаваць МУС аб яе наяўнасці ці нават адмаўляцца ад гэтага дакумента, каб захаваць працоўнае месца. "Карту паляка" забаронена мець дзяржслужбоўцам у РБ.
У Польшчы збіраюцца змяніць закон аб "карце паляка" і тлумачаць гэта палітычнай сітуацыяй — найперш у Беларусі і Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.