Віфлеем 2.0: ці сталася Беларусь для вернікаў “домам міру і братэрства” — эфір

Наталля Васілевіч

Наталля Васілевіч

Тры гады, як з Чырвонага касцёла святары і вернікі былі выгнаныя лукашэнкаўскім рэжымам. Напрыканцы 2024 года была агучаная сума, якую вернікі мусяць сплаціць за карыстанне святыняй: 148 тысяч рублёў. Але гэта не зашкодзіла новаму настаяцелю парафіі Святых Сымона і Алены Францу Рудзю ў інтэрв’ю прапагандысцкаму інфарм-агенцтву назваць Беларусь “сучасным Віфлеемам”. Маўляў, у Віфлееме, дзе некалі нарадзіўся Ісус, цяпер вайна і бегаюць людзі з аўтаматамі, а Беларусь стала новым Віфлеемам — “домам міру і братэрства”.

Як для святароў і вернікаў прайшоў 2024 год у “новым Віфлееме” і што такое братэрства па-лукашэнкаўску? Ці варта чакаць, што праваслаўная царква ў Беларусі стане часткай сілавых структур Лукашэнкі і як да гэтага паставяцца вернікі? Чаму Ватыкан пайшоў на дыпламатычную супрацу з Мінскам? Пра гэтае і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталляй Васілевіч. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі