У Мінску адключаць гарачую ваду будуць усяго на 10 дзён

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Фота носіць ілюстрацыйны характар / 1Prof.by

У Мінску адключаць гарачую ваду будуць усяго на 10 дзён. Да такога рашэння прыйшлі чыноўнікі Мінгарвыканкаму, улічваючы аб'ектыўныя магчымасці энергазабеспячальных прадпрыемстваў.

Паводле слоў гендырэктара "Мінскэнерга" Паўла Гарудкі, сярэдняя працягласць адключэння гарачага водазабеспячэння ў Мінску ўжо скарацілася. Напрыклад, у 2020 годзе перыяд правядзення работ на цеплакрыніцах і цеплавых сетках скараціўся да 13,4 сутак, а ў 2023-м — да 10,3.

Адключаць гарачую ваду ў сталіцы пачалі з 15 траўня. Правядзенне выпрабаванняў і рамонт цепласетак працягнецца да 29 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі