Беларусы пачалі менш есці? Хутчэй за ўсё — не, а справа ў нюансах статыстыкі

Справа можа быць у тым, што сотні тысяч беларусаў цяпер ядуць у іншых краінах / pixabay.com

Справа можа быць у тым, што сотні тысяч беларусаў цяпер ядуць у іншых краінах / pixabay.com

У 2022 годзе беларусы спажывалі  нашмат менш ежы, чым у 2021-м. Белстат падлічыў, колькі і якіх прадуктаў прыйшлося на аднаго чалавека за год. Высветлілася, што, напрыклад, малочкі адзін беларус ў 2022 годзе з’еў 284 кг супраць 328 кг за год да таго.

Зніжэнне адбылося па ўсіх асноўных катэгорыях тавараў. 

Беларусы пачалі менш есці? Хутчэй за ўсё — не, а справа ў нюансах статыстыкі
Гадавое спажыванне прадуктаў на душу насельніцтва ў Беларусі / "Зеркало"

Беларусы сталі менш есці? Неабавязкова.

 

Можа, ніякай ежы і не было

Дадзеныя, якія паказаў Белстат, могуць быць звязаныя не з рэальнымі працэсамі, а з асаблівасцямі статыстыкі. А таксама з чыноўніцкімі прыпіскамі. Так лічыць эканаміст, кіраўнік праекта “Кошт урада” Уладзімір Кавалкін.

Гэтыя лічбы зусім не значаць, што беларусы па факце сталі менш есці ці купляць менш ежы. Па-першае, 2021 год быў больш ураджайны, то бок маглі проста спісаць нейкую частку ежы на спажыванне. А яна магла, напрыклад, з’ехаць кудысьці ў Расію. Ці згніць.

Калі мы кажам пра 2022 год, дык на статыстыку ўжо паўплывалі беларусы, якія з’ехалі. Напрыклад, 500 тысяч беларусаў з’ехала, але па статыстыцы яны засталіся. То бок, Белстат лічыць, колькі ежы закуплена тымі, хто застаўся, і дзеліць на усіх, у тым ліку на тых, хто з’ехаў. То бок, могуць быць са статыстыкай вельмі дзіўныя рэчы. На яе ўплывае колькасць з’ехаўшых-астаўшыхся, ураджайны год быў ці не ўраджайны і гэтак далей. Паказчык не вельмі надзейны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі