У Беларусі выявілі больш за 2 тысячы падазроных фінансавых аперацый
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантроля даў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня". Ён распавёў, як фінансавая разведка папаўняе дзяржбюджэт.
Аляксандр Якабсон нагадаў, што функцыі фінансавай разведкі ў нашай краіне выконвае дэпартамент фінансавага маніторынга Камітэта дзяржкантроля. Галоўная задача гэтай структуры — выяўленне прыкметаў легалізацыі злачынных прыбыткаў, ценявога абароту тавараў і грашовых сродкаў. Толькі летась у Беларусі былі выяўленыя больш за 2 тысячы падазроных фінансавых аперацый.
Пры актыўным садзейнічанні фінансавай разведкі праваахоўнікі і кантралёры папоўнілі бюджэт на 200 мільярдаў рублёў. За апошнія тры з паловай гады былі прынятыя больш за паўтары тысячы пастановаў аб замарожванні грошай на рахунках фірмаў, якія падазраваліся ў лжэпрадпрымальніцкай дзейнасці.
Паводле Аляксандра Якабсона, фінансавыя разведчыкі дапамаглі спыніць незаконны транзіт валюты з Расіі ў краіны далёкага замежжа.