У Беларусі вызначылі тэрміны школьных канікул у новым навучальным годзе
У Беларусі вызначылі тэрміны школьных канікул у новым навучальным годзе (2018-2019 гадоў). Як інфармуе БЕЛТА, першая чвэрць будзе доўжыцца з 1 верасня да 27 кастрычніка. Восеньскія канікулы пройдуць з 29 кастрычніка да 7 лістапада, яны працягнуцца 10 дзён. Аднак з улікам нядзелі, 28 кастрычніка — 11 дзён. А калі субота, 27-га, будзе выходным днём для школьнікаў, то і ўсе 12 дзён!
Другая чвэрць пачнецца 8 лістапада і скончыцца 22 снежня. Зімовыя канікулы працягнуцца да 7 студзеня 2019-га. Трэцяя чвэрць пройдзе з 8 студзеня да 23 сакавіка, школьнікі адпачнуць да 30 сакавіка. Чацвёртая чвэрць пачнецца 1 красавіка, а скончыцца 31 траўня. Летнія канікулы працягнуцца 92 дні — з 1 чэрвеня да 31 жніўня.