У Беларусі яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі
У Беларусі яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі. Гэта — Крысціна Васількова, Міхаіл Васількоў, Дзяніс Гапоненка, Ірына Коваль, Анастасія Тоўпік, Вадзім Усоскі і Канстанцін Яршоў. У спісе, які складаюць праваабаронцы, цяпер 1066 чалавек, прызнаных палітзняволенымі. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Група новых палітвязняў праходзяць па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.