У Беларусі ёсць перадумовы, каб у 2016 годзе ўпісацца ў прагноз інфляцыі 12%

У Беларусі ёсць перадумовы, каб у 2016 годзе ўпісацца ў прагноз інфляцыі 12%

У Беларусі ёсць перадумовы, каб у 2016 годзе ўпісацца ў прагноз інфляцыі 12%. Пра гэта ў аўторак заявіў падчас выступу ў Палаце прадстаўнікоў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў:

"Мы мяркуем, што магчымасці для таго, каб у нас параметры па інфляцыі ўпісаліся ў 12-працэнтную мяжу, у нас ёсць. Вядома, калі зноў будуць "сюрпрызы" ад знешніх фактараў, калі зноў будуць "катаклізмы" з коштам нафты, з курсам расійскага рубля, з вымушанай дэвальвацыяй беларускага рубля, для таго, каб забяспечыць канкурэнтаздольнасць нашых тавараў найперш на расійскім рынку, то гэта запатрабуе карэкцыі. Але цяпер мы не бачым неабходнасці штосьці змяняць у нашых планах па гэтым параметры".

У той жа час Кабякоў мяркуе, што нядаўні пераразлік тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі паўплывае на статыстыку інфляцыі ў сакавіку 2016-га.

У Беларусі ёсць перадумовы, каб у 2016 годзе ўпісацца ў прагноз інфляцыі 12%
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі