У Беларусі за суткі памерлі 5 чалавек з каранавірусам

У Беларусі за суткі памерлі 5 чалавек з каранавірусам

У Беларусі за суткі памерлі 5 чалавек з каранавірусам (такая колькасць ужо трэці дзень). Агульная колькасць ахвяр складае ўжо 632 чалавекі, паведамляе ў пятніцу ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Колькасць выпадкаў заражэння дасягнула 70111 (+161, напярэдадні было +149). Як бачым, працягваецца рост зарэгістраваных новых выпадкаў.

Выпісаны ў бальніц 68256 чалавек (+327).

Сцвярджаецца, што праведзены 1 мільён 455 тысяч 885 тэстаў на каранавірус (+9487).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі