У Беларусі за суткі памерлі 6 чалавек з каранавірусам
У Беларусі за суткі памерлі 6 чалавек з каранавірусам (напярэдадні было +5). Колькасць ахвяр на 31 ліпеня дасягнула 559, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Дадаліся яшчэ 143 выпадкі заражэння COVID-19 (у папярэднія суткі было +147). Агулам іх ужо 67808. Выпісаны з бальніц 62444 чалавекі (+679, напярэдадні было +318).
За апошнія суткі праведзена 10842 тэстаў на каранавірус (напярэдадні было +10003). Агулам іх зроблена ўжо 1 мільён 299 тысяч 428.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.