У Беларусі за суткі памерлі яшчэ чатыры чалавекі з каранавірусам
У Беларусі за суткі памерлі яшчэ чатыры чалавекі з каранавірусам (напярэдадні таксама было +4). Колькасць ахвяр дасягнула 538 чалавек, паведамляе 27 ліпеня ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
У нашай краіне зафіксавана 119 новых выпадкаў заражэння каранавірусам (у папярэднія суткі было +130). Агульная колькасць выпадкаў заражэння складае 67251.
Выпісаны 60492 чалавекі (+67, напярэдадні было +333).
Сцвярджаецца, што праведзена 1 мільён 257 тысяч 399 тэстаў на каранавірус (+6044, у папярэднія суткі было +9735).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.