У Беларусі забаранілі трансляваць два спартыўныя тэлеканалы
Камісія пры Саўбезе адключыла спорт / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Беларусі забаранілі трансляваць два спартыўныя тэлеканалы — Setanta Sport 1 і Setanta Sport 2. Пра гэта ў пятніцу паведамляе Міністэрства інфармацыі. Ранейшы дазвол на распаўсюд тэлепраграм, "прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі", ануляваны.
Прычына такога рашэння не называецца. Мінінфарм толькі адзначае, што яно прынятае "на падставе рашэння міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь".
Дазволы Setanta Sport 1 і Setanta Sport 2 спыняць сваё дзеянне з 12 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.