У Беларусі зацвердзілі санітарныя патрабаванні да міні-дзіцячых садкоў

Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыняло пастанову, якая зацвярджае санітарныя патрабаванні для міні-дзіцячых садкоў у дамах існуючай забудовы. Гэта значыць там, дзе раней іх адкрыццё не планавалася. Раней санітарныя нормы і правілы былі прынятыя найперш для будынкаў устаноў дашкольнай адукацыі, якія былі спраектаваныя як самастойныя аб'екты. Цяпер патрабаванні распаўсюджваюцца таксама на дзіцячыя садкі, якія знаходзяцца на першых паверхах у жылых памяшканнях існуючага жылога фонду ці ў катэджнай забудове.

У існуючай забудове можа адкрывацца група з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей, колькасць выхаванцаў у якой не перавышае 12 чалавек ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў. Пры гэтым неабходны асобны ад жылога будынка вонкавы ўваход (за выключэннем катэджа) з тамбурам, каля дома мусіць быць гульнявая пляцоўка. Ёсць патрабаванні да вентыляцыі, мусяць выконвацца санітарныя правілы. Абавязковая ўмова — арганізацыя медычнага абслугоўвання, паведамляе БЕЛТА.

Больш падрабязна пра санітарныя патрабаванні гл. тут.

Партал tut.by адзначае, што пастанова Міністэрства аховы здароўя ўзаконіла сямейныя дзіцячыя садкі ў шматпавярховіках. Стварыць нарматыўную базу для іх адкрыцця прапанавала рабочая група па аналізе сістэмы адукацыі. Эксперты лічаць, што частку выдаткаў па забеспячэнню прыватных дзіцячых садкоў дзяржава мусіць узяць на сябе, паколькі ў бюджэце закладваюцца на кожнае дзіця адпаведныя сродкі.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі