У Беларусі зарэгістраваная вакцына ад каранавіруса "Спадарожнік Лайт"

У Беларусі зарэгістраваная вакцына ад каранавіруса "Спадарожнік Лайт"

У Беларусі зарэгістраваная вакцына ад каранавіруса "Спадарожнік Лайт". Рашэнне прынятае 3 чэрвеня на падставе рашэння камісіі па лекавых сродках Міністэрства аховы здароўя. Тэрмін дзеяння дзяржаўнай рэгістрацыі складае адзін год, паведамляе ў Telegram прэс-служба Мінаховы здароўя.

"Спадарожнік Лайт" — гэта вектарная вакцына для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, якая выклікаецца вірусам SARS-CoV-2.

На сённяшні дзень у нашай краіне выкарыстоўваюць расійскую вакцыну "Спадарожнік V" і кітайскую Vero Cell.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі