У Беларусі засталася толькі адна каталіцкая семінарыя
У незалежнай Беларусі Пінская каталіцкая духоўная семінарыя дзейнічала з 2001 года
У Беларусі засталася толькі адна каталіцкая семінарыя — Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семiнарыя ў Гродне. Пінская каталіцкая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ліквідаваная, піша katolik.life.
Семінарыя ў Пінску дзейнічала пры польскіх уладах у 1925-1939 гадах. Яе дзейнасць аднавілася ў 2001-м. У 2018 годзе семінарыя страціла статус міждыяцэзіяльнай і ад таго часу рыхтавала будучых святароў толькі для Пінскай дыяцэзіі.
Выказвалася меркаванне, што семінарыя не перажыве перарэгістрацыю рэлігійных арганізацый у Беларусі. Так і сталася. Аднак афіцыйна пра гэта не паведамлялася, адзначае выданне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.