У Беларусі затрыманы крымінальны аўтарытэт, якога завочна асудзілі ў Францыі

У Беларусі затрыманы крымінальны аўтарытэт, якога завочна асудзілі ў Францыі

У Беларусі затрыманы крымінальны аўтарытэт, якога завочна асудзілі ў Францыі на 10 гадоў зняволення. Гэта — расійскі грамадзянін 58-гадовы Бадры Аданая, больш вядомы як "Тамаз Наварасійскі". Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, затрыманне адбылося ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Яго праводзілі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

Аданая быў у вышуку па лініі Інтэрпола. Раней ён дзейнічаў у Расіі, Украіне, неаднаразова быў асуджаны. Пасля ў адным з рэгіёнаў Францыі кіраваў арганізаванай злачыннай групай, кантраляваў прызначэнне на пасады мясцовых чыноўнікаў, якія былі цесна звязаныя з крыміналам. Таксама расіяніна асудзілі за легалізацыю злачынных даходаў. Вядома, што ён перахоўваў грошы крымінальнай супольнасці.

Затрыманы крымінальны аўтарытэт знаходзіцца пад вартай. Вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі.

Дарэчы, пра затрыманне Аданая стала вядома яшчэ некалькі дзён таму, але афіцыйнае пацверджанне з'явілася толькі цяпер.

На відэа — адно з ранейшым затрыманняў крымінальнага аўтарытэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі