У Беларусі збіраюцца павысіць заробкі бюджэтнікам

У Беларусі збіраюцца павысіць заробкі бюджэтнікам

У Беларусі збіраюцца павысіць заробкі бюджэтнікам. Урад заявіў, што вырашыў павысіць базавую стаўку, ад якой яны залежаць. Памер базавай стаўкі з 1 верасня складзе 211 рублёў, з 1 лістапада — 212.

На аснове базавай стаўкі разлічваюцца заробкі бюджэтнікаў.

Намінальная налічаная сярэдняя зарплата беларуса ў ліпені 2022-га склала 1644 рублі. Рост у параўнанні з чэрвенем склаў усяго 17,5 рубля, або 1,08%.

Міністэрства эканомікі нядаўна заявіла, што сёлета рэальныя заробкі ў Беларусі не вырастуць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі