У Беларусі змяніліся правілы куплі-продажу ўжываных аўтамабіляў

На аўтарынку Беларусі змены / probusiness.io
На аўтарынку Беларусі змены / probusiness.io

У Беларусі змяніліся правілы гандлю б/к аўтамабілямі з 22 студзеня. Расказваем аб асноўных новаўвядзеннях.

Цяпер купіць ужываны аўтамабіль можна толькі па пісьмовай дамове. Раней гэта можна было зрабіць таксама з дапамогай рахунак-даведкі. Аднак, калі ў чалавека ёсць рахунак-даведка, аформленая да 22 студзеня, па ёй можна зарэгістраваць аўто.

Таксама змены пашыраюць спіс тых, хто можа рэгістраваць дамовы. Цяпер сюды ўключаны натарыусы. Да 22 студзеня — толькі ДАІ і Мінсельгасхарч, калі гаворка ідзе пра сельгастэхніку.

Плаціць за аўтамабілі юрыдычныя асобы і ІП могуць толькі па безнаяўным разліку. Калі здзелка паміж двума фізічнымі асобамі, то яны могуць разлічвацца наяўнымі.

Права ўласнасці на аўтамабіль пераходзіць да пакупніка з моманту дзяржрэгістрацыі або натарыяльнага пасведчання дагавора. Калі фізічная асоба робіць куплю ў ІП ці юрасобы, то пакупнік становіцца ўласнікам з моманту фізічнай перадачы яму машыны.

Змяненні прадугледжаны абноўленым указам №504 "Аб мерах па ўпарадкаванні здзелак па адчужэнні транспартных сродкаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі