У Беларусі змяніліся тэрміны ўступнай кампаніі
Міністэрства адукацыі сваёй пастановай перанесла тэрміны ўступнай кампаніі на пазнейшы час. Адпаведны дакумент з'явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакументы ад абітурыентаў ВНУ будуць прымаць з 25 па 31 ліпеня. Дакументы ў Акадэмію МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС можна будзе падаць з 25 ліпеня па 10 жніўня, у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў — з 25 ліпеня па 13 жніўня, у іншыя ВНУ — з 25 ліпеня па 15 жніўня.
Уступныя іспыты таксама пройдуць пазней, чым звычайна. 1-3 жніўня яны адбудуцца ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС, Ваеннай акадэміі, на ваенных факультэтах ВНУ, 1-7 жніўня — у іншых ВНУ (акрамя завочнікаў у сельскагаспадарчых ВНУ). Завочнікі, якія паступаюць у ВНУ сельскагаспадарчага профілю, будуць здаваць іспыты з 6 па 15 снежня.
Таксама названыя тэрміны залічэння абітурыентаў на бюджэтныя месцы па спецыяльнасцяхі, дзе не трэба здаваць уступныя іспыты: у Ваеннай акадэміі, Інстытуце памежнай службы, Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, на ваенных факультэтах ВНУ — па 4 жніўня, у іншых дзяржаўных ВНУ (акрамя завочнікаў сельскагаспадарчых ВНУ) — па 6 жніўня. Завочнікі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю залічваюцца па 20 снежня.
Залічэнне студэнтаў-бюдэжтнікаў на спецыяльнасці, дзе трэба здаваць уступныя іспыты, адбываецца ў дзяржаўных ВНУ (акрамя завочнікаў сельскагаспадарчых ВНУ і на ваенных факультэтах) з 10 па 11 жніўня, на ваенных факультэтах — па 5 жніўня, на завочную форму ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю — па 20 снежня.
Студэнтаў-платнікаў у ВНУ (акрамя завочнікаў у сельскагаспадарчыя ВНУ) будуць залічваць па 17 жніўня, а завочнікаў у ВНУ сельскагаспадарчага профілю — па 20 снежня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.