У Беларусі знізілі валютны падатак да 10%
Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 6 студзеня.
З 5 студзеня ў Беларусі зніжаная з 20% да 10% стаўка падатку на біржавыя аперацыі па пакупцы замежнай валюты. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў, якая была прынятая ў нядзелю.
Нацбанк паведаміў, што з 6 студзеня зніжаецца да 10% камісійны збор пры пакупцы валюты насельніцтвам. Нагадаем, на сённяшні дзень збор складае 20% (з 20 да 30 снежня — 30%). Нацыянальны банк адзначае, што сітуацыя на валютным рынку Беларусі "застаецца ўстойлівай".
Варта адзначыць, што на валютных таргах 5 студзеня курс долара вырас адразу на 840 рублёў.
Фота: bymedia.net