У Беларусі памерлі тры чалавекі з каранавірусам

У Беларусі памерлі тры чалавекі з каранавірусам

У Беларусі зноў памерлі тры чалавекі з каранавірусам (столькі ж было ў папярэдні дзень). Колькасць ахвяр дасягнула 595 чалавек.

За апошнія суткі дадаліся 97 новых выпадкаў заражэння каранавірусам (напярэдадні было +58). Агулам у нашай краіне зарэгістравана 69102 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Выпісаны з бальніц 65893 чалавекі (+674; у папярэднія суткі было +228). Сцвярджаецца, што ўжо праведзены 1 мільён 384 тысячы 26 тэстаў на каранавірус (+6486, у папярэднія суткі было +1351, раней — +3498 і +9380).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі