У Беларусі зноў павялічылася колькасць новых выпадкаў каранавіруса
У Беларусі зноў павялічылася колькасць новых выпадкаў каранавіруса. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі дадалося 126 выпадкаў (у папярэднія суткі было +84). Агулам іх у нашай краіне зафіксавана 68 376. Два дні ў Беларусі рэгістравалі менш за 100 новых выпадкаў COVID-19.
За апошнія суткі памерлі яшчэ тры чалавекі (столькі ж было і ў папярэднія суткі), колькасць ахвяр дасягнула 577.
З бальніц выпісалі 63 425 чалавек (+262, у папярэднія суткі было +217).
Сцвярджаецца, што ўжо праведзены 1 мільён 334 тысячы 868 тэстаў на каранавірус (+9092, напярэдадні было +1302).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.