У Беларусі зноў расце колькасць выпадкаў каранавіруса, іх ужо 21 тысяча
У Беларусі зноў расце колькасць выпадкаў каранавіруса. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароў, іх ужо налічваецца 21 101 (+933 за апошнія суткі, на дзень раней — +913). Гэта складае ўсё тыя ж 8,7% ад колькасці праведзеных тэстаў. А іх ужо зрабілі 240 146. Атрымліваецца, што за апошнія суткі — 10,6 тысячы.
Паправіліся і выпісаныя 5 484 чалавекі (+417). Памёр 121 пацыент з каранавірусам (+5 ахвяр за апошнія суткі).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.