У беларускіх дзіцячых садках ставяць цацачныя аўтазакі: хто і навошта

У беларускіх дзіцячых садках ставяць цацачныя аўтазакі: хто і навошта

На мінулых выхадных Браслаў прымаў абласныя “Дажынкі”. На фота з тамтэйшага дзіцячага садка № 3, які адрамантавалі да свята, трапіла цацачная міліцэйская машына, усталяваная на гульнявой пляцоўцы. Ці то “Газель”, ці то невялічкі аўтазак:

У беларускіх дзіцячых садках ставяць цацачныя аўтазакі: хто і навошта
braslav-star.by

“Дзецям вельмі спадабаліся новыя пясочніцы, арэлі, горкі, імправізаваныя машыны”, — піша газета “Браслаўская звязда”.

Слухач Еўрарадыё Мікалай Бародка даслаў у рэдакцыю фота такіх жа цацачных аўтазакаў, усталяваных у дзіцячых садках у Салігорску. Хто іх паставіў і навошта? І галоўнае пытанне: як дзеці мусяць гуляць у міліцэйскай машыне?

“Ёсць у нас такая машынка, так. Мы нават першы час жартавалі, што дзеці будуць гуляцца з ёй як з аўтазакам — але не, такога, на шчасце, не было. Так не гуляюць, — расказвае Еўрарадыё Вольга Селязнёва, дырэктарка дзіцячага садка № 3 у Браславе. — Толькі садзяцца ўсе разам унутр, нібыта едуць кудысьці, уяўных бандытаў ловяць. А галоўнае — усім падабаецца”.

Па словах дырэктаркі, падобных пляцовак у дзіцячым садку некалькі. На адной стаіць машына ратавальнікаў, на іншай — хуткая дапамога. А пляцоўка, пра якую ідзе гаворка, называецца зонай правілаў дарожнага руху. “Ужо нават прыходзілі супрацоўнікі ДАІ, расказвалі пра бяспеку і правілы на дарогах, — працягвае Вольга Селязнёва. —  Побач з гэтай пляцоўкай ёсць запраўка, крама, кавярня. Такое знаёмства з прафесіямі атрымліваецца ў тым ліку”.

Вырабам вялікіх цацак займалася наваполацкае прадпрыемства “Мирамет”. Прадстаўнікі кампаніі ў размове з Еўрарадыё расказалі, што найбольшым попытам карыстаюцца машынкі МНС, а не "хуткай", міліцыі ці газавай службы. Міністэрства само актыўна заказвае іх з мэтай папулярызацыі сваёй працы.

На прадпрыемстве таксама адзначылі, што машынка на дзіцячай пляцоўцы каштуе ад 800 рублёў. Верхняга парога няма — усё залежыць ад пажадання заказчыка. Браслаўскаму дзіцячаму садку цацачны аўтазак каштаваў каля 1,5 тысячы рублёў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі