У беларускіх лясах з дапамогай фотапастак злавілі 20 парушальнікаў

У беларускіх лясах з дапамогай фотапастак злавілі 20 парушальнікаў

Ад пачатку года ў беларускіх лясах злавілі 20 парушальнікаў з дапамогай сродкаў фота- і відэафіксацыі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства лясной гаспадаркі, у большасці выпадкаў гаворка ідзе пра незаконную высечку дрэваў, хмызняку ды іншай расліннасці, а таксама пра забруджанне леса. Злоўленых на парушэннях грамадзянаў прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці.

Напрыклад, 22 студзеня на мабільны тэлефон ляснічага Любоніцкага лясніцтва Бабруйскага лясгасу прыйшло MMS-паведамленне з выявай чалавека з бензапілой. Праз пяць хвілінаў на месцы былі супрацоўнікі лясной аховы, якія затрымалі парушальніка. Мужчына паспеў зрэзаць 12 сухастойных дрэваў сасны, хоць не меў на гэта дакументаў. Парушальніка аштрафавалі, а таксама яму давядзецца кампенсаваць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю.

Усяго ў лясах усталявалі 637 фота- і відэапастак. За мінулы год іх колькасць узрасла болей як на 100 адзінак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі