У беларускіх школах сёння празвініць апошні званок

Напярэдадні ў Лідзе прайшоў рэспубліканскі апошні званок / sb.by
Напярэдадні ў Лідзе прайшоў рэспубліканскі апошні званок / sb.by

Сёння ў беларускіх школах для вучняў 9-х і 11-х класаў празвініць апошні званок. Ім у пачатку чэрвеня трэба будзе здаваць экзамены. Астатнія школьнікі вучацца да 31 мая.

Сёлета і 9-ы і 11-ы клас заканчвае больш падлеткаў, чым летась на 2,8 тысяч і 600 чалавек адпаведна, піша БЕЛТА са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства адукацыі Ірыну Каржову.

Выпускныя экзамены для вучняў 9-х класаў і 11-х класаў пройдуць з 1 па 9 чэрвеня. Пры гэтым у адзінаццацікласнікаў сёлета быў выбар: здаваць выпускныя экзамены або цэнтралізаваны экзамен. ЦЭ ўжо прайшлі. Цэнтралізаванае тэсціраванне для паступлення ў ВНУ таксама засталося. Тут выпускнікі павінны будуць выбраць прадметы, якія яны не здавалі на ЦЭ.

З нагоды апошніх званкоў у шэрагу рэгіёнаў увялі забарону на продаж алкаголю, адзначае reform.by. Рашэнне аб забароне прымаліся мясцовымі ўладамі. Агульнага правіла няма. У Віцебску, да прыкладу, сёння не сталі ўводзіць абмежаванне на продаж піва. Пад забаронай толькі алкаголь крэпасцю звыш 7%. А ў Мінску сёлета наогул вырашылі не абмяжоўваць продаж спіртнога.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі