У Беластоку прайшоў гей-парад, паліцыя стрымлівала яго праціўнікаў

У Беластоку прайшоў гей-парад, паліцыя стрымлівала яго праціўнікаў

У Беластоку прайшоў гей-парад — 20 ліпеня там сабраліся прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці, а таксама грамадзяне, якія падзяляюць ідэю роўнасці ў грамадстве.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, акцыя сустрэла супраціў людзей, якіх стрымлівала паліцыя. Тысячы чалавек, пераважна футбольных фанаў, з’ехаліся сюды з усёй Польшчы. Яны выгуквалі абразы і пагрозы ў бок удзельнікаў шэсця.

Таксама на вуліцу выходзілі каталіцкія вернікі. Яны спрабавалі спыніць гей-парад і заяўлялі, што ім сорамна перад богам за тое, што адбываецца ў горадзе.

Не абышлося без сутыкненняў з паліцыяй. Праціўнікі шэсця імкнуліся заблакаваць яго рух і кідалі ў маніфестантаў шкляныя бутэлькі. Праваахоўнікі распылілі слёзацечны газ і затрымалі 10 удзельнікаў беспарадкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі