У Белым доме знайшлі падазроны парашок — гэта быў какаін

Белы дом / pexels.com
Белы дом / pexels.com

Ахова Белага дома ў Вашынгтоне знайшла невядомы парашок, і апарат прэзідэнта ЗША тэрмінова эвакуявалі. Здарэнне адбылося ў нядзелю, 2 ліпеня, перадае Бі-Бі-Сі.

Прэс-сакратар сакрэтнай службы ЗША Энтані Гульельмі кажа, што парашок знайшлі а дзявятай гадзіне вечара. Пасля гэтага Белы дом быў зачынены ў якасці меры засцярогі.

Незвычайную знаходку выявілі ў Заходнім крыле Белага дома. Там размяшчаюцца Авальны кабінет — працоўны кабінет прэзідэнта, а таксама офісы віцэ-прэзідэнта, кіраўніка апарата Белага дома, прэс-сакратара адміністрацыі ды кабінеты соцень іншых супрацоўнікаў.

Прэзідэнта Джо Байдэна ў гэты дзень у Белым доме не было — ён знаходзіўся ў рэзідэнцыі Кэмп-Дэвід.

Ахова прэзідэнта ЗША адразу ж выклікала ратавальнікаў. Тыя неўзабаве вызначылі, што знойдзенае рэчыва не з'яўляецца небяспечным.

Але парашок адправілі на дадатковы аналіз, і выявілася, што гэта какаін.

Цяпер ідзе расследаванне, якім чынам парашок трапіў у Белы дом.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі