У брамніка беларускай хакейнай зборнай Лаланда — страсенне мозгу

У брамніка беларускай хакейнай зборнай Лаланда — страсенне мозгу

У брамніка хакейнай зборнай Беларусі Кевіна Лаланда выявілі страсенне мозгу. Пра гэта паведаміў памочнік галоўнага трэнера каманды Юрый Файкоў, перадае "Прессбол".  

Траўму хакеіст атрымаў падчас гульні з камандай Польшчы. Пасля замены ў матчы Лаланд адразу сышоў у распранальню. Тая сустрэча скончылася перамогай беларусаў з лікам 5:3.

На сённяшнюю гульню супраць славенцаў Лаланд заяўлены не быў. Браму беларускай зборнай абараняе Міхаіл Карнавухаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі