У Браславе прадалі так і недабудаваны корпус райбальніцы

Новы лячэбны корпус райбальніцы так і не дабудавалі

Новы лячэбны корпус райбальніцы так і не дабудавалі / viciebsk.cc

У Віцебскай вобласці з аўкцыёну прадалі недабудаваны трохпавярховы корпус Браслаўскай цэнтральнай райбальніцы. Кошт лота склаў больш за 530 000 рублёў (каля 160 тысяч долараў). Гэты аб'ект стаў самым дарагім, прададзеным сёлета ў рэгіёне праз аўкцыён, гаворыцца ў паведамленні "Віцебскаблмаёмасці".

Пакупнік замежны грамадзянін. Ён плануе зрабіць у будынку элітны пансіянат для састарэлых. Паведамляецца таксама, што "інвестар ужо мае вопыт рэалізацыі падобных праектаў". Чыноўнікі таксама адзначаюць, што гэты корпус "мае вельмі ўдалае месцазнаходжанне, ён размяшчаецца паміж двух азёр на ўскраіне Браслава", акружаны хваёвым борам, а да берага возера Дрывяты трэба прайсці ўсяго 150 м. Побач знаходзіцца і сама райбальніца.

У "Віцебскаблмаёмасці" таксама распавялі, што з пачатку года камітэт абвясціў 686 аўкцыёнаў, але прадаў усяго 103 дзяржаб'екты на 1220 тысяч рублёў. Выданне "Народныя навіны Віцебска" нагадвае, што летась у Браславе таксама праз аўкцыён прадалі былы туберкулёзны санаторый, атрымалі  630 000 рублёў.

В Браславе продали так и недостроенный корпус райбольницы
Будынак знаходзіцца на ўскраіне Браслава ў сасновым бары, побач возера / viciebsk.cc

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі