У браўзер Opera убудавалі функцыю, якая дапамагае абысці блакаванне сайтаў
Кампанія Opera выпусціла браўзер з убудаваным VPN. Ён стаў першым з папулярных браўзераў, дзе рэалізаваная такая функцыя.
Як інфармуе meduza.io, новы браўзер дазваляе праглядаць сайты праз серверы ў трох краінах — Нямеччыне, ЗША і Канадзе. У будучыні Opera абяцае пашырыць гэты спіс. Адзначаецца, што для падключэння VPN дастаткова выбраць адпаведную функцыю ў наладках.
Функцыяй VPN у браўзеры можна карыстацца бясплатна і без абмежаванняў. Яна дазваляе захоўваць ананімнасць падчас працы ў інтэрнэце і абыходзіць блакіроўкі сайтаў. Таксама функцыя VPN абяспечвае дадатковую абарону інфармацыі пры доступе ў сеціва праз публічны Wi-Fi.