У Брэсце 81-гадовы кіроўца збіў на аўтамабілі 74-гадовую жанчыну
У Брэсце 81-гадовы кіроўца збіў на аўтамабілі 74-гадовую жанчыну. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося на вуліцы Суворава каля 17-й гадзіны 29 лістапада.
Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына пераходзіла праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе і трапіла пад "Жыгулі". З цяжкімі траўмамі пацярпелую даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
Фота: brestcity.com